Passt nicht? Macht nichts! Sie können Artikel bis zu 30 Tage zurückgeben
Mit einem Geschenkgutschein können Sie nichts falsch machen. Der Beschenkte kann sich im Tausch gegen einen Geschenkgutschein etwas aus unserem Sortiment aussuchen.
Bis zu 30 Tage Rückgaberecht
"Апярэдзiць Госпада Бога" - адна з найбольш моцных кнiг пра Холакост i чалавечую годнасць. Ганна Краль на падставе размоу з Маркам Эдэльманам - лекарам i кiраунiком паустання у Варшаускiм гета - стварае эмацыйна насычаную гiсторыю пра жыццё, смерць i маральны выбар. Гэта не толькi дакумент часу, але i фiласофскi дыялог пра сэнс чалавечай прысутнасцi сярод катастрофы. На працягу больш як сарака гадоу кнiга Ганны Краль "Апярэдзiць Госпада Бога" застаецца класiкай польскага рэпартажу i адной з самых узрушальных аповесцяу пра паустанне у Варшаускiм гета у красавiку 1943 года i лёсы польскiх габрэяу, якiя стварыла лiтаратура XX стагоддзя. Гэта кнiга, якая узнiкла з размоу з Маркам Эдэльманам, лекарам, адным з кiраунiкоу паустання падчас вайны. Марк Эдэльман распавядае пра вайну i пра медыцыну. Пра тое, што такое годная смерць i годнае жыццё. Гэта таксама гiсторыя пра людзей, якiя яго атачалi - пра паустанцау, манашак, былых акоуцау, жанчын, якiх ён кахау, пра пацыентау i пра дактароу. Госпад Бог ужо збiраецца патушыць свечку, а я павiнен вельмi хутка скарыстацца Яго хвiлiннай няувагай i захiнуць агеньчык. Няхай пагарыць хоць крыху даужэй, чым Яму заугодна. Гэта важна, бо Ён не так каб надта справядлiвы. I, апроч таго, прыемна: калi нешта удаецца, значыць, так цi сяк, ты Яго абвёу вакол пальца... - Навыперадкi з Госпадам Богам? Што за пыха! - Ведаеш, калi чалавек адпрауляе iншых людзей у вагоны, то, мабыць, будзе потым мець да Яго пару пытанняу. А пауз мяне праходзiлi усе, бо я стаяу каля брамы ад першага дня да апошняга. Усе чатырыста тысяч прайшлi пауз мяне. (урывак з кнiгi)
Hallo! Ich bin Libroamiko, dein Buchberater.
Wie kann ich dir helfen?